Фота ФК «Урал»

Фота ФК «Урал»

У нядзелю, 30 кастрычніка, у матчы расійскай футбольнай прэм'ер-лігі «Урал» з Екацярынбурга, які трэніруе беларус Вадзім Скрыпчанка, на сваім полі прайграў грозненскаму «Цераку» з лікам 1:4. Тры галы з чатырох «Церак» забіў пасля недарэчных памылак абаронцаў «Урала».

У перапынку матчу, калі лік яшчэ быў роўным, стаўкі букмекераў на перамогу каманды з Екацярынбурга выраслі амаль у пяць разоў — з 3,28 да 15,5. Звычайна такі рэзкі рост азначае, што букмекеры лічаць матч дагаварным.

«Церак» і «Урал» ужо трэці сезон запар падазраюць у несумленнай гульні, кіраўніцтва каманд усё адмаўляе, піша meduza.io.

Да перапынку гульня паміж «Уралам» і «Церакам» была практычна роўнай. Каманда з Екацярынбурга нават павяла ў ліку. Перад перапынкам «Урал» зрабіў першую недарэчную памылку: абаронца з флангу адпасаваў мяч варатару Дзмітрыю Арапаву, галкіпер прабіў проста ў суперніка, і мяч рыкашэтам заляцеў у вароты.

У пачатку другога тайма з інтэрвалам у тры хвіліны абаронцы «Урала» дапусцілі яшчэ дзве памылкі, больш уласцівыя дзіцячаму футболу.

У першым выпадку форвард «Церака» з метра забіваў у пустыя вароты, у другім выпадку з метра ў пустыя вароты аўтагол забіў абаронца «Урала». Пасля гэтага каманды, па сутнасці, дагульвалі матч.

Букмекеры нешта западозрылі яшчэ ў перапынку. Перад матчам і адразу пасля яго пачатку «Церак» лічыўся толькі невялікім фаварытам. Каэфіцыент ставак на «Церак» складаў 2,04, на «Урал» — 3,9. Але ў перапынку каэфіцыент на перамогу «Урала» вырас да 15,5 — гэта вельмі шмат, такі каэфіцыент быў бы дарэчным, калі б у Екацярынбург прыехала «Барселона», а не «Церак», які падняўся пасля гэтага матчу на чацвёртае месца ў чэмпіянаце Расіі.

Звычайна такія каэфіцыенты букмекеры выстаўляюць, калі падазраюць, што той ці іншы матч мае дамоўны характар і яго вынік вырашаны.

«Церак» і «Урал» падазраюць у дзіўных матчах паміж сабой з вясны 2015 года.

30 мая 2015 «Церак», які ўжо вырашыў усе задачы на сезон, прайграў на сваім полі «Уралу» і дапамог таму захаваць месца ў прэм'ер-лізе.

У наступным сезоне перад матчам гэтых каманд у адстаўку падаў трэнер «Урала», таксама беларус, Віктар Ганчарэнка — хоць ён быў толькі прызначаны на пасаду летам 2015-га і паспеў правесці з «Уралам» некалькі гульняў.

Матч прайшоў пад вельмі пільнай увагай СМІ і завяршыўся ўнічыю. Матч у адказ гэтых каманд у Грозным таксама выклікаў асаблівую ўвагу у букмекераў і зноў завяршыўся ўнічыю.

40-гадовы Вадзім Скрыпчанка — беларускі футбаліст родам з Маларыты, а цяпер — трэнер «Урала».

40-гадовы Вадзім Скрыпчанка — беларускі футбаліст родам з Маларыты, а цяпер — трэнер «Урала».

Лічыцца, што «абмен» вынікамі паміж камандамі з другой паловы турнірнай табліцы — звычайная, распаўсюджаная ва ўсіх дывізіёнах расійскага футбола з'ява. Каманды такім чынам дапамагаюць адзін аднаму не вылецець у ніжэйшы дывізіён. Афіцыйна ў дамоўных гульнях не быў абвінавачаны ніхто. Кіраўніцтва каманд несумленную гульню адмаўляе.

Глядзі таксама: Sports.ru. Самы ганебны матч восені

Гэта на іх сумленні. Як добра быць Віктарам Ганчарэнкам — Спорт-Экспресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0