Грамадства77

Праект для вывучэння беларускай мовы перамог на хакатоне. Пераможцы паедуць у Фінляндыю

У мінскім стартап-хабе Imaguru адбыўся хакатон Game Edu, у межах якога каманды павінны былі прыдумаць і распрацаваць адукацыйны праект з элементамі гульні. Галоўны прыз атрымаў праект «Вавёрка», які ўяўляе сабой партал для вывучэння беларускай мовы з квэстамі і анлайн-крамай. За 48 гадзін хакатона студэнткі-аднагрупніцы з факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта распрацавалі дызайн і звярсталі галоўную старонку партала, стварылі тры вучэбныя гульні на тэму «Назоўнікі», падрыхтавалі прататып квэста і дызайн інтэрнэт-крамы, а таксама распрацавалі бізнэс-мадэль і бізнэс-план.

У якасці прыза Наталля Чобат, Лізавета Бурая, Карына Якімук, Вераніка Хвораст і Лізавета Коцік атрымалі квіток на Startup Roadshow from Imaguru to Slush. Slush — найбуйнейшая стартап-канферэнцыя, якая штогод праходзіць у Хельсінкі з удзелам больш чым 15000 стартапераў, навукоўцаў і інвестараў з усяго свету.

У гутарцы з «Нашай Нівай» дзяўчаты адзначылі, што ідэя праекта «Вавёрка» ў іх узнікла невыпадкова. Кожная з удзельніц праекта памятала заняткі па беларускай мове ў школе: менавіта яны былі самымі нецікавымі для школьнікаў. У выніку выпускнікі не валодаюць беларускай мовай на належным узроўні, а ўсведамленне таго, што родную мову трэба ведаць, шмат да каго прыходзіць, на жаль, толькі пасля школы.

Паўдзельнічаць у хакатоне студэнткам прапанаваў іх дэкан, а ідэю «Вавёркі» яны прыдумалі ў звычайнай студэнцкай сталоўцы. Спачатку дзяўчаты планавалі стварыць школьны адукацыйны партал для вывучэння беларускай мовы. Але ментар на хакатоне паставіўся да гэтай ідэі скептычна. Ён спрабаваў пераканаць будучых пераможцаў у тым, што беларуская мова — не самы перспектыўны кірунак. Камандзе «Вавёркі» прапаноўвалі зрабіць падобны праект для англійскай альбо расейскай мовы, каб яго ў перспектыве можна было манетызаваць. Але дзяўчаты прынцыпова стаялі на сваім, хаця і прынялі некаторыя заўвагі ментара. У выніку каманда вырашыла не абмяжоўвацца толькі школьнікамі, але пашырыць аўдыторыю за кошт студэнтаў і дарослых. Такім чынам, партал «Вавёрка» складаецца з трох частак: адукацыйнай, забаўляльнай і інтэрнэт-крамы.

Першая частка была заснаваная на параграфах падручніка і дапамагае школьнікам лепей засвойваць матэрыял школьных заняткаў.

Другая частка — 3D-квэст, які будзе дапамагаць вывучаць беларускую мову і культуру.

Трэцяя частка — гэта інтэрнэт-крама з беларускім адзеннем, сімволікай і аксэсуарамі. Па выніках 3D-квэста карыстальнікі зарабляюць бонусы і зніжкі, якімі яны змогуць скарыстацца ў гэтай краме.

На дадзены момант «Вавёрка» — тое, што зрабілі дзяўчаты на хакатоне за 48 гадзін. У першую чаргу гэта выдатны досвед для студэнтак, але ім хацелася б паспрабаваць рэалізаваць цалкам гэты праект. Хаця для яго рэалізацыі камандзе спатрэбяцца спонсары і спецыялісты, якія дапамогуць студэнткам дарабіць 3D-квэсты. Таксама дзяўчаты спадзяюцца, што іх ідэяй зацікавяцца крамы, якія гандлююць адзеннем, сімволікай і аксэсуарамі ў беларускім стылі.

«Наш праект аказаўся пераможным, таму што мы закранулі актуальную і модную тэму. Але самае галоўнае — мы паказалі, як шануем нашу мову, культуру і гісторыю. Праект мы прадстаўлялі на беларускай і англійскай мовах, каб сябры журы з Фінляндыі маглі зразумець сутнасць праекта. Ужо падчас аб’яўлення вынікаў яны не раз згадвалі пра тое, як важна цаніць культуру і мову свайго народа», — адзначылі пераможцы Game Edu Hackathon.

Каментары7

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць