Як паведамляе упраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося вечарам 31 кастрычніка. Кіроўца хуткай дапамогі вёз цяжкахворага ў бальніцу. Убачыўшы аўтамабіль, які набліжаўся справа з боку моста праз Нёман, затармазіў, практычна спыніўся і адразу атрымаў удар у пярэднюю частку машыны. Рухаўся з пробліскавым маячком сіняга колеру і уключанай сігнальнай гучнай устаноўкай на чырвоны сігнал святлафора. Казаў, што пераканаўся ў тым, што яго прапускаюць. З месца аварыі хворага везла іншая брыгада.
Кіроўца легкавога аўтамабіля, які ўрэзаўся ў хуткую дапамогу, не адмаўляў, што бачыў уключаны маячок. Сказаў, што тармазіў, але машына павольна працягвала рух. Пакуль ні на каго з кіроўцаў пратакол не складзены.
Цяпер міліцыя шукае сведак ДТЗ.