Адзін чалавек загінуў, яшчэ 5 ці 6 пацярпелі пры падзенні прыватнага верталёта на тэрыторыю ля дома ў Сочы. Пра гэта паведамілі ў экстраных службах рэгіёну, піша ТАСС.
«Разбіўся верталёт Eurocopter, які належаў ЗАТ «Яльцоўка». На яго борце знаходзіліся ад шасці да сямі чалавек», — праінфармавалі ў экстранных службах. Пажару пасля крушэння не было.
На месцы здарэння працуюць пажарна-выратавальныя падраздзяленні і праваахоўныя органы.