У мінскім кінатэатры «Піянер» з 24 па 30 лістапада будуць паказваць фільм Леаніда Парфёнава «Рускія яўрэі». У Маскве гэты фільм паказвалі яшчэ ў красавіку. У мінскіх паказаў ёсць сустрэчаў фэйсбуку, паведамляе kaktutzhit.by.

Пра фільм Леанід Парфёнаў ужо раздаў шмат цікавых інтэрв'ю — адно з іх, напрыклад, «Афішы»: «Мяне заўсёды займаў феномен рускіх грузінаў, рускіх яўрэяў і рускіх немцаў — проста астатнія нацыі не так ярка і масава прыходзілі ў рускую цывілізацыю. Я зняў дзесьці 150 карцін пра рускую культуру і гісторыю, і мой погляд — таксама рускі. Іншыя нацыянальнасці мне цікавыя як частка праявы нашай цывілізацыі, мяне хвалюе вось гэтая пластычнасць, здольнасць прымаць любога, хто сам гатовы станавіцца рускім. (…)

Я тлумачу ў фільме, адкуль узяліся рускія яўрэі. А пакуль яны не пачалі выходзіць са сваіх суполак — яны не былі часткай рускага жыцця, жылі сваім асобным. Гандлявалі, майстравалі, шылі футры, боты. 150 гадоў заняў працэс выхаду з мястэчак: вось гэта «сысці з яўрэйскага жыцця — да рускіх». І вельмі нячаста яны потым ўспаміналі пра сваё паходжанне. Нічога яўрэйскага у рэжысуры Міхаіла Рома не адшукаеш. Або ў Рыгоры Козінцаве. Чалавек геніяльна экранізаваў Шэкспіра, і ён, несумненна, працаваў над сваімі фільмамі як рускі. Рэдкі выпадак — гэта Шагал, у якога матыў мястэчка застаўся назаўжды. Але ў Эль Лісіцкага, напрыклад, яго сябра, які супастаўны ўклад унёс у сусветны мадэрнізм, — нічога на яўрэйскую тэму не знойдзеш ужо. Ну вось што ў Дзігі Вертава яўрэйскага?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?