А 13-й гадзіне Аляксандар Мілінкевіч даў першую прэс-канфэрэнцыю пасьля выхаду з Акрэсьціна. На ёй яму задалі пытаньні адносна ўчорашняга артыкулу ў "Коммерсанте", дзе гаворыцца аб тым, што прэзыдэнт Пуцін падпісаў даручэньне аб спыненьні ўсякага датаваньня Беларусі.

Мілінкевіч: «Ніводная палітычная сіла ў Беларусі не падтрымае далучэньня да Расеі. Калі такі дакумэнт будзе падпісаны, я буду называць яго толькі аншлюсам».

«Эканамічныя санкцыі з боку Расеі былі ўведзеныя раней, чым заходнія. Кепска, што беларускі ўрад ня выкарыстаў час, калі былі ільготныя цэны на энэрганосьбіты для таго, каб падрыхтавацца да пераходу на рынкавыя адносіны», – заявіў экс-кандыдат на прэзыдэнта падчас сваёй першай прэс-канфэрэнцыі па выхадзе з турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0