Усяго патроху3030

Востраў малака: казачная гісторыя ад Сяргея Гудзіліна пра сакральны беларускі прадукт ВІДЭА

Чатыры сям’і ў невялікім мястэчку Друя на самай поўначы Беларусі трымаюць у сваёй хатняй гаспадарцы кароў. Увесь сезон каровы пасвяцца на вялікім востраве проста пасярод Дзвіны. Адзін бераг ракі — беларускі, а другі — ужо на тэрыторыі Латвіі і Еўрапейскага саюза.

Два разы на дзень жыхары Друі пераплываюць на чоўнах раку, каб падаіць на востраве кароў. Гэты інтымны працэс здабычы малака адбываецца там ужо некалькі стагоддзяў. Кароў пераганяюць на востраў кожную вясну, а забіраюць назад позняй восенню.

Востраў мясцовыя называюць «бернардынскі» — па левым беразе Дзвіны месціцца былы бернардынскі кляштар 17 стагоддзя. Кароў на востраве трымалі «усе часы», як кажуць мясцовыя. Вядома, што на ім існавала гаспадарка бернардынскага кляштара.

Востраў месціцца на самай мяжы Беларусі з Латвіяй — мяжа праходзіць проста па правым рукаве Дзвіны. Каб перагнаць кароў на востраў, друйскія даяры атрымліваюць спецпропускі.

Гэтыя чатыры сям’і, якія трымаюць кароў, працягваюць культываваць той побыт, які існаваў тут стагоддзямі. Даіць іх вучылі іх бацькі. Кароў трымаюць выключна для сябе. Малако, здабытае на друйскім востраве, у Мінску маглі б назваць «арганічным» ці «крафтавым» прадуктам.

Але побыт гэтых людзей непарыўна звязаны з іх стылем жыцця. Два разы на дзень яны пераплываюць Дзвіну і здабываюць «крафтавае» малако для сябе, а лішкі здаюць дзяржаве па 35 капеек за літр. Так было тут «усе часы» і гэта, імаверна, скончыцца на гэтым пакаленні друйскіх гаспадароў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будучы прэзідэнт». Боты ствараюць культ Колі Лукашэнкі17

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?19

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

Сікорскі прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад мандат ААН13

«Дыхаць такім паветрам — гэта кашмар». Мінчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе1

У Століне падчас аблавы затрымалі як мінімум 5 чалавек1

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах4

Рамзан Кадыраў працягнуў серыял пра Tesla Cybertruck з кулямётам ад Ілана Маска1

Вучоныя адкрылі амаладжальны эфект распаўсюджанага прэпарату ад дыябету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →