Меркаванні8585

Давыдзька абурыўся свежым нумарам «Нашай Нівы»: «Апазіцыя складае спісы ворагаў народа»

У чарговым выпуску праграмы «Клуб рэдактараў» старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька абурыўся свежай папяровай «Нашай Нівай».

Генадзь Давыдзька.

Цэнтрам нумара стала вялікае дасье пра беларускіх «заходнерусістаў». Гэта і выклікала незадаволенасць Давыдзькі.

«На дварэ ХХІ стагоддзе, а ў нас зноў заклікаюць да свяшчэннай нянавісці. Гэта не «Праўда», а «Наша Ніва». Цяпер яна друкуе спіс ворагаў народа. З чацвёртай па восьмую старонку артыкул «Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію». Дзясяткі прозвішчаў, якія пасмелі мець іншы пункт гледжання, чым у «Нашай Нівы». Артыкул вытрыманы ў стылі працэсаў 1930-ых гадоў. Газета нават не пасаромелася надзець на сябе кіцель пракурора-абвінаваўцы, запатрабаваўшы ад суда суровага пакарання», — заявіў Давыдзька.

«Ідэалогія заходнерусізму наўпрост варожая беларускай нацыянальнай ідэі ўвогуле ды ідэі самакаштоўнасці беларускай дзяржаўнасці ў прыватнасці», — вось гэтая выснова абурыла кіраўніка БТ.

«Ці апраўданая такая жорсткасць у ідэалагічнай барацьбе?» — запытаўся Давыдзька ў іншых удзельнікаў праграмы, але не знайшоў падтрымкі.

Рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч не ўбачыў у артыкуле жорсткасці. Ён патлумачыў, што «нацыяналістычна арыентаваных публіцыстаў» часам перахлёствае праз іх маладосць. Маўляў, гэта рэакцыя не разумная, але натуральная. Рэальную ж праблему Якубовіч бачыць у дзейнасці прарасійскіх шавінісцкіх рэсурсаў накшталт «Рэгнума».

Рэдактар «Аргументаў і фактаў» Ігар Сакалоў прапанаваў ставіцца да артыкула «НН» як да дыскусіі ў СМІ.

Урэшце Давыдзька ўдакладніў, што не згодны з пунктам гледжання заходнерусістаў, як і «Наша Ніва», але, маўляў, не прымае зацятасць барацьбы. 

Каментары85

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак2

У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. Што за яна?6

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць