Рэспубліканскі гідраметэацэнтр распаўсюдзіў аператыўнае папярэджанне аб пагаршэнні ўмоў надвор'я ў Беларусі 6—7 лістапада, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

У прыватнасці, па Беларусі ў нядзелю, 6 лістапада, раніцай і днём па поўначы краіны чакаюцца моцныя ападкі — снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж.

У панядзелак, 7 лістапада, раніцай і днём па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі чакаюцца моцныя дажджы, па Віцебскай вобласці — з мокрым снегам.

Па Мінскай вобласці: 6 лістапада зранку і днём па поўначы вобласці чакаюцца моцныя ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж); 7 лістапада ўдзень па паўночна-ўсходняй палове вобласці чакаюцца моцныя дажджы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?