Нобелеўская лаўрэат Святлана Алексіевіч гатовая ахвяраваць на стварэнне музея Алеся Адамовіча ў Глушы 5 тысяч даляраў. Пра гэта было заяўлена ў суботу ў Магілёве падчас абмеркавання магчымасцяў актывізацыі збору сродкаў на музей.

У абмеркаванні бралі ўдзел прадстаўнікі грамадкасці, улады, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Святлана Алексіевіч у тэлефоннай гутарцы з журналістам Свабоды пацвердзіла свой намер ахвяраваць 5 тысяч даляраў на рамонт будынка, у якім збіраюцца размясціць музэй. Гэтую суму нобелеўская лаўрэат гатовая пералічцыць на дабрачынны рахунак да 23 лістапада. Пісьменьніца ўдакладніла, што зробіць гэта публічна праз Беларускую службу Радыё Свабода.

«Алесь Адамовіч — беларускі Вацлаў Гавэл. Ягонае імя вартае ўвекавечвання. Ідэю стварэння музэю я падтрымліваю і буду ў гэтай справе ўдзельнічаць», — зазначыла Святлана Алексіевіч.

«Калі той, хто мае грошы больш чым іншыя, мог нешта зрабіць дзеля памяці вялікага пісьменніка, мы б жылі інакш. Мы ж чакаем нейкіх дзеянняў ад улады, а дзе мы самі?», — давяла сваю думку ўдзельнікам «круглага стала» нобелеўская лаўрэат.

Каб пачаць працу над праектна-каштарыснай дакументацыяй будучага музея, неабходна 12 тысяч новых рублёў. На дабрачынным рахунку, які адкрылі дзевяць месяцаў таму, было 900 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?