Скардзяцца сяброўкі, жаліцца радня:
Цяжка жыць у месцы з назвай Гора дня.
Набягае хмараў чорных чарада,
Што ні дзень — то гора, што ні дзень — бяда.
Як жывуць-бядуюць, не распавядзеш:
што ні дзень — то трылер, што ні дзень — то трэш.
З горада такога — многа ёсць дарог —
Варта б у Гародню з'ехаць, далібог.
0
0
0
0
0
0