7 лістапада а 12-й прадстаўнікі дэмакратычных сілаў правялі акцыю ў памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсій перад будынкам КДБ ў Мінску.

Сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, многія мелі свечкі, партрэты зніклых палітыкаў. Прамаўлялі сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч.

За пікетам назіралі каля трыццаці асобаў у цывільным. Міліцыя складала на ўдзельнікаў пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?