Прадстаўнікі больш як 60 краін, у тым ліку Беларусі, удзельнічаюць у пятым Сусветным форуме ў падтрымку дэмакратыі, які адкрыўся 7 лістапада ў Страсбургу.
Мерапрыемства арганізавана Саветам Еўропы. Асноўнай тэмай форуму, які працягнецца да 9 лістапада, стане ўзаемасувязь паміж адукацыяй і дэмакратыяй. Удзельнікі форуму абмяркуюць, якую ролю адыгрывае адукацыю ў выхаванні грамадзян як актыўных членаў грамадства, і як шляхам прасоўвання інавацый і рэформаў адукацыя можа спрыяць паляпшэнню магчымасцяў для ўсіх членаў грамадства.
На форуме чакаецца выступ генеральнага сакратара Рады Еўропы Турб'ерна Ягланда, прэм'ер-міністра Нарвегіі Ерны Солберг, міністр адукацыі Францыі Наджад Вало-Белкасем.
У рамках мерапрыемства адбудзецца ўручэнне прэмій за дэмакратычныя інавацыі.
У форуме ўдзельнічае больш як тысяча актывістаў, палітычных лідараў, дэпутатаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і СМІ. У іх ліку — удзельнікі школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы, сетка якіх існуе ў многіх краінах свету.
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў, якая набірае слухачоў з Беларусі, дзейнічае ад 2007 года, аднак да гэтага часу так і не змагла афіцыйна зарэгістравацца ў Беларусі.





