Стан беларуса знойдзенага на тратуары ў Вільні застаецца цяжкім. Паводле інфармацыі паліцыі, ён знаходзіўся з экскурсіяй у Троках і знік. Пазней яго без прытомнасці з множнымі траўмамі выявілі ўжо ў Вільні.

Падазраюць, што мужчына 1983 года нараджэння скокнуў з будаўнічых рыштаванняў. Беларуса даставілі ў бальніцу, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Рамунас Матоніс, начальнік аддзела камунікацый дэпартамента паліцыі Літвы: «Атрымалі паведамленне, што ў Вільні на тратуары ляжыць чалавек без прытомнасці. Высветлілася, што ён грамадзянін Беларусі 1983 года нараджэння. Па нашых дадзеных, ён саскочыў з будаўнічых рыштаванняў. Цяпер яго стан цяжкі, ён шпіталізаваны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0