На плошчы каля Мінскага трактарнага завода адбылася прэзентацыя новай мадэлі трактара «Беларус-4522» магутнасцю 450 к.с.

Трактар з'яўляецца найноўшай распрацоўкай ААТ «МТЗ» і адпавядае апошнім тэндэнцыям у развіцці сусветнага трактарабудавання. Гэта самы магутны трактар у лінейцы прадукцыі МТЗ і адзін з самых магутных колавых трактароў у свеце, паведамляе БелТА.

«Беларус-4522» уяўляе сабой трактар агульнага прызначэння цягавага класа 8 з колавай формулай 4К4, выкананы па класічнай кампаноўцы. На яго усталяваны рухавік Caterpillar C13, які адпавядае па выкідах шкодных рэчываў нормам Stage-IIIA. Трансмісія забяспечвае 16 перадач пярэдняга ходу, 8 перадач задняга ходу. Кіраванне - электрагідраўлічнае.

На МТЗ спадзяюцца, што на новы трактар будзе мець попыт у краінах з вялікімі пасяўнымі плошчамі — напрыклад, у Казахстане ці Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0