Па стане на 17:30 трое з чатырох затрыманых удзень 7 лістапада каля Трактарнага завода актывістаў выйшлі на волю.
Гэта Сяргей Пальчэўскі, Арцём Леўчанка і Раман Ганчароў. Лідар «Маладога Фронта» Зміцер Дашкевіч яшчэ знаходзіцца ў пастарунку.
Яны былі затрыманыя за тое, што пратэставалі супраць адкрыцця новага помніка Леніну ў Мінску.





