Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры бягучага года Боб Дылан не мае намеру даваць традыцыйную прэс-канферэнцыю ў Стакгольме напярэдадні ўручэння яму ўзнагароды, паведамляе Шведская акадэмія.

У афіцыйным паведамленні акадэміі, прызначаным для прэсы, гаворыцца, што ўжо ў дадзены момант яе прадстаўнікі могуць з упэўненасцю заявіць, што ў 2016 годзе прэс-канферэнцыя не адбудзецца. Адзначаецца, што гэта не залежыць ад таго, ці прыедзе на ўручэнне сам лаўрэат.

Нагадаем, у канцы кастрычніка Боб Дылан заявіў, што прымае высокую ўзнагароду. Традыцыйна гэта значыць, што ён павінен прачытаць лекцыю Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры. Акадэмія нават прызначыла дату для гэтай падзеі — 7 снежня.

У дадзены момант таксама не ясна, ці прыедзе Боб Дылан на ўручэнне прэміі 10 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?