Імша ў касьцёле Святога Роха (на Залатой Горцы) адбудзецца а 8‑й гадзiне, ускладаньне кветак да магiлы Янкi Купалы на Вайсковых могiлках — а 16‑й.
6 лiпеня адбудзецца традыцыйнае сьвята паэзii i песьнi «З адною думкаю аб шчасьцi Беларусi», прысьвечанага 60‑годзьдзю першага фiлiялу Дзяржаўнага лiтаратурнага музэю Янкi Купалы i 126‑годзьдзю з дня нараджэньня паэта.
Сьвята пройдзе ў фiлiяле музэю «Вязынка». У праграме — выступленьне беларускiх пiсьменьнiкаў, бардаў, фальклёрных калектываў Маладзечанскага раёну, адкрыцьцё выставы фальклярыстыкi «I зелень, i песьнi, i кветкi…» народнага клюбу аматараў фальклярыстыкi «Анюта» (г. Вiцебск).
7 лiпеня, у дзень нараджэньня народнага паэта, а 13‑й гадзiне адбудзецца ўскладаньне кветак да помнiка Янку Купалу ў Менску.