Як паведамляе Следчы камітэт, у краме мужчына дастаў з кішэні прадмет, падобны на пісталет, і паспрабаваў завалодаць грашыма супермаркета, не менш чым 1700 рублёў. Давесці пачатае да канца ён не здолеў і ўцёк.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало крымінальную справу.

Цяпер спрабуюць высветліць асобу рабаўніка. На выгляд яму 35-45 гадоў, рост 175-180 см., сярэдняга целаскладу. Быў апрануты ў чорную вязаную шапку, чорную куртку ніжэй пояса з серабрыстай маланкай.

УСК па Мінску просіць тых, хто пазнаў гэтага чалавека альбо валодае іншай інфармацыяй пра здарэнне, патэлефанаваць па нумарах: 8 (017) 280-02-02, 8 (017) 280-36-83.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0