Крама «Шаалінь — месца радасьці» створаны на базе папулярнага гандлёвага парталу www.taobao.com. Тут таксама можна набыць падручнік па кунг‑фу ці пару «экалягічна чыстых» палачак для ежы.
Храм Шаалінь, што знаходзіцца ў кітайскай правінцыі Хэнань, таксама быў рухаючай сілай ў рэалізацыі пляну мясцовай адміністрацыі па выпуску турыстычных актываў.
Але два гады таму манастыр, які мае больш чым 1 500 гадовую гісторыю, быў раскрытыкаваны, калі ягонаму кіраўніку падарылі супэрдарагі аўтамабіль за ўклад ў разьвіцьцё турыстычнай індустрыыі, якая складае прыбытковую частку мясцовага бюджэту.