ДТЗ адбылося днём 10 лістапада ў Навабеліцкім раёне на скрыжаванні вуліц Ільіча і Склязнёва, паведамілі ў ДАІ Гомельскай вобласці.

Тут і ніжэй фота: vk.com/gomel_detka

70-гадовы кіроўца Range Rover, грамадзянін Расіі, як мяркуецца, заснуў за рулём. У выніку гэтага аўтамабіль выехаў на тратуар, знёс святлафор і збіў трох пешаходаў, сярод якіх аказался сямігадовая дзяўчынка.

Кіроўца і два пешаходы не пацярпелі. Дзіця з драпінамі і сінякамі даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?