Фота img.gazeta.ru
Як паведамілі ў паліцыі горада, піша BBC, пратэст перарос у беспарадкі.
«Некаторыя з пратэстоўцаў спрабуюць прадухіліць нанясенне ўрону маёмасці, іншыя пагражаюць ім, каб тыя не ўмешваліся», — паведаміла паліцыя Портленда ў «Твітары».
Па словах праваахоўнікаў, некаторыя пратэстоўцы былі ўзброены бейсбольнымі бітамі, іншыя бяруць у рукі камяні. Пазней паліцыянты паведамілі пра некалькі выпадкаў, калі пратэстоўцы спрабавалі закідаць іх камянямі і бутэлькамі, а таксама пра тое, што пачалі ўжываць супраць дэманстрантаў пярцовыя балончыкі і гумовыя кулі.