Прагноз надвор’я ў Беларусі на 28—30 чэрвеня 2008 года

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°C, днём плюс 15—21°C, па паўднёвым захадзе да плюс 23°C.

У Мінску 28 чэрвеня воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°C, днём плюс 17—19°C.

У наступныя двое сутак, 29—30 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 29‑га месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходні, паўночна‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—14°C, днём плюс 17—24°C. 30 чэрвеня пераважна без ападкаў, толькі ва ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—14°C, днём плюс 19—25°C.

У Мінску 29 чэрвеня пераменная воблачнасць. Невялікі кароткачасовы дождж. Вецер заходні, паўночна‑заходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°C, днём плюс 19—21°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0