У праекце праграмы Літоўскага саюза сялян і зялёных (ЛСКЗ) і сацыял-дэмакратаў расстаўленыя акцэнты ў барацьбе з алкагалізмам. Не адмовіліся ад дзяржаўнай манаполіі, акрамя таго, акцэнтуецца забарона на рэкламу і павышэнне акцыза.

«Будзем зніжаць даступнасць алкаголю. З гэтай мэтай прадугледжваем дзяржаўную манапольную сетку, якая зоймецца гандлем алкаголем, акрамя таго, моцны алкаголь можна будзе купляць толькі з 20 гадоў, будзе абмежаваны начны гандаль алкаголем, скароціцца колькасць месцаў продажу алкаголю.

Будзем рабіць больш жорсткімі адказнасць за невыкананне парадку гандлю алкаголем, за паўторнае парушэнне, звязанае з продажам алкаголю на вынас ва ўстановах грамадскага харчавання, будуць пазбаўляць ліцэнзіі», — сказана ў праекце.

Акрамя таго, новы ўрад плануе павышаць акцыз на алкаголь.

Да ўвядзення дзяржаўнай манаполіі, у адпаведнасці з праграмай, будуць іншыя абмежаванні. «У пераходны перыяд будзе больш жорсткім парадак выдачы ліцэнзій на продаж алкаголю і зменяцца акцызы на алкаголь і тытунёвыя вырабы.

Акрамя таго, будзе цалкам забароненая рэклама алкаголю і тытунёвых вырабаў. За кошт сродкаў, атрыманых пасля падвышэння акцыза, будуць выпускаць сацыяльную рэкламу, іншымі спосабамі адукоўваць грамадства.

У праграме адзначаецца, што будзе больш жорсткай барацьба з нелегальным алкаголем і тытунёвымі вырабамі. Будзе больш жорсткай адказнасць за продаж алкаголю і тытунёвых вырабаў непаўналетнім людзям.

Але загваздка ў тым, што для ўвядзення дзяржаўнай манаполіі на продаж алкаголю давядзецца мяняць Канстытуцыю Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?