Калі суд прызнае яго вінаватым у хуліганстве, ён можа патрапіць у турму.

Як паведаміў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сёньня ўвечары быў затрыманы палітвязень Міхал Пашкевіч, які быў пакараны ўвесну па Справе 14-ці.

Лябедзька паведаміў, што сёньня адбылася палітрада партыі, сябрам якой зьяўляецца Пашкевіч, і ён быў дэлегаваны назіральнікам у Цэнтральную выбарчую камісію. Пасьля паседжаньня Міхал Пашкевіч накіраваўся на чыгуначны вакзал, дзе ў яго была прызначаная сустрэча, і там быў затрыманы.

«Ён толькі пасьпеў патэлефанаваць, што затрыманы невядома за што і яго вязуць у Кастрычніцкі РУУС. Я датэлефанаваўся да РУУС, і там мне паведамілі, што Пашкевіч зьдзейсьніў дробнае хуліганства. Зараз Міхал утрымліваецца ў турме на Акрэсьціна, суд адбудзецца ў панядзелак», -- паведаміў Лябедзька. Ён дадаў, што паколькі Міхал раней быў асуджаны да так званай «хатняй хіміі», то ў выпадку, калі суд прызнае яго вінаватым у дробным хуліганстве, Міхалу пагражае сапраўднае зьняволеньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?