Сацыяльная сетка Snapchat рыхтуецца выйсці на біржу, і гэта можа стаць найбольшым IPO за апошнія два гады.

«Снэпчат» — гэта сацыяльная сетка, папулярная ў ЗША, а таксама некаторых еўрапейскіх краінах, напрыклад, Польшчы. У Беларусі яна пакуль мае няшмат карыстальнікаў.

Валодае ёю каліфарнійская кампанія The Venice. Выхад Snapchat на біржу можа адбыцца ў сакавіку 2017 года. IPO можа скласці ад $20 да $25 млрд.

Гэта будзе найбольшае IPO з часу выхаду на біржу гіганцкага кітайскага партала інтэрнэт-продажаў Alibaba Group Holding Ltd's, які быў ацэнены ў $170,9 млрд. У амерыканскім IT-сектары гэта мае стаць найбольшае IPO з часоў выхаду на біржу Facebook Inc's у 2012 годзе вартасцю $81,2 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?