Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў перайменаваць каву «амерыкана» ў «русіяна». З адпаведнай ініцыятывай кіраўнік урада выступіў у сераду, 16 лістапада, на пасяджэнні Еўразійскай міжурадавай рады, перадаюць расійскія СМІ.

Мядзведзеў, размаўляючы з беларускімі калегамі, пахваліў іх за канструктыўныя паводзіны, на што беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў растлумачыў, што яму ў гэтым дапамагла кава.

«[Кабякоў] кажа, дайце мне амерыкана. Гэта наогул непаліткарэктна гучыць. Давайце амерыкана пераназавем!» — сказаў Мядзведзеў, у якасці альтэрнатывы прапанаваўшы слова «русіяна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?