Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі выставіў умовы для нармалізацыі адносін з Расіяй. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю агенцтву PAP.

«Калі Расія патрабуе ад нас павагі і прагматызму, дык і мы патрабуем гэтага ад яе. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што гатовы зрабіць усё [для нармалізацыі адносін]. Я адказваю: не трэба «ўсё». Пачніце з перадачы нам абломкаў [прэзідэнцкага самалёта Ту-154М] і адмяніце эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Польшчы. Тады і вернемся да тэмы прагматычных адносін», — заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?