10 мільярдаў рублёў — столькі заплацілі сваякі генэральнага дырэктара Гандлёвага дому «Ждановічы». Адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі быў пад вартай ад 5 красавіка.

Акрамя Яўгена Шыгалава, у гэтай справе былі затрыманыя таксама ягоны намесьнік і дзяржаўны чыноўнік, які дапамог завалодаць кавалкам зямлі побач з рынкам «Ждановічы».

У гіганцкі Гандлёвы цэнтар «Ждановічы» ўваходзяць найбольшыя ў сталіцы Харчовы і Рэчавы рынкі, Аўтамабільны рынак, Рынак будаўнічых матэрыялаў, Зоабатанічны рынак, Начны гуртовы кірмаш садавіны і гародніны. Да іх далучыліся мясакамбінат «Тарасава» і сельгаскамбінат «Ждановічы-Агра», ня лічачы драбнейшых набыткаў, як рэстараны і спартовыя клюбы.

«Ждановічы»-рынак былі заснаваныя ў 1994 годзе, і расьлі праз увесь час кіраваньня А. Лукашэнкі.

Сам Яўген Шыгалаў прайшоў тыповы для постсавцкіх бізнэсоўцаў шлях. Яшчэ ў пачатку 90-х ён працаваў сьлесарам у сэрвісным цэнтры «АўтаВАЗ», што на Сярова - залатой жыле савецкага часу - і трапіць у бізнэс здолеў не без дапамогі жаніцьбы з дачкой намесьніка дырэктара гэтага прадпрыемства. Пачынаў Шыгалаў з гандлю патрыманымі машынамі.

7 траўня Яўген Шыгалаў трапіў у Рэспубліканскую турэмную лякарню з падазрэньнем на інфаркт. Пазьней яго перавялі ў РНПЦ «Кардыялёгія». Да моманту ўнясеньня заставы каля ягонай палаты дзяжурыў міліцыянт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?