Рэакцыя сацыяльных сетак і беларускіх СМІ на прэс-канферэнцыю Аляксандра Лукашэнкі была падобнай. Выступ кіраўніка краіны разышоўся на смешныя цытаты.

Чытайце: Топ-10 перлаў Аляксандра Лукашэнкі з прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ

Матэрыял выклікаў традыцыйнае абурэнне старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі. 

«Шчырасць прэзідэнта, напоўненая павагай да сваіх грамадзянаў, любоўю да радзімы, гісторыі, сям’і, вельмі спадабалася пераважнай большасці насельніцтва. Але вось для напарстнікаў з Нашай Нівы гэта толькі нагода павыдзіраць з кантэксту і паяхіднічаць!

Вось нехта «Паньковец» (традыцыйны метад прапагандыстаў — зняважліва перакруціць прозвішча апанента — «НН»), пускаючы слюні ад кайфу, навыразаў з кантэксту топ-10 перлаў Аляксандра Лукашэнкі.

Першая фраза: «усе гэтыя гаджэты, айфоны, плафоны». Хачу адукаваць славеснага шулера і яго апякунчыкаў. «Плафонам» — ад словаў планшэт і тэлефон — называюць мабільную прыладу з дыяганаллю экрана 5—7 цаляў. Іншыя фразы таксама можна было б неяк пракаментаваць, неяк на іх адрэагаваць… Ну проста агідна, шчыра кажучы. Якая мэта такіх публікацый? Усе разумеюць, што кіраўнік дзяржавы адкрыта выступіў. Натуральна, ён не мог рэдагаваць сябе… І тут жа ўчапіліся! Якая мэта? Выглядае мярзотна».

«Гэта глумленне», «паршыўцы зубаскаляць», «гэта абраза прэзідэнта і ўсіх, хто яго абіраў», «у гэтых журналістаў зрэнкі ў форме замочнай адтуліны» — вось такі ўзровень аргументацыі ў кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі.

«Ім важней паказаць, як прэзідэнт начэпліваў акуляры! — абурыўся Давыдзька і тут жа начапіў іх сам. — Чым тое глабальнае, што ён насамрэч шчыра, з сэрца спрабаваў данесці».

Напрыканцы перадачы кіраўнік БТ патлумачыў палымяны выступ сваёй «эмацыйнасцю».

Чытайце таксама: Князь Вітаўт з Калымы: гісторыя поспеху (ці падзення) Генадзя Давыдзькі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?