Хаві Эрнандэс выступае за каталёнскую «Барсэлёну». Што праўда, на чэмпіянаце ён забіў толькі адзін мяч, у паўфінальным паядынку супраць Расеі.

На думку групы тэхнічнага аналізу УЭФА, менавіта Хаві быў дырыжорам гульні гішпанцаў на чэмпіянаце, а пры выбары ўлічвалася таксама і галасаваньне ў інтэрнэце.

Фінальны матч стаў для Хаві 63-м за зборную. За «чырвоную фурыю» паўабаронца «Барсэлёны» выступае зь лістапада 2000 году. Эўра-2004 ён прапусьціў, затое гуляў на чэмпіянаце сьвету ў 2006 г.

На мінулым першынстве Эўропы найлепшым гульцом быў прызнаны таксама паўабаронца тагачасных чэмпіёнаў - Тэадорыс Загаракіс.

***

Складзена сымбалічная зборная чэмпіянату Эўропы па футболе з 23‑х чалавек. Найбольш, натуральна, гульцоў зборнай Гішпаніі — 9 чалавек.

Рускіх — чацьвёра, немцаў трое, па два галяндцы і партугальцы, па адным харваце, турку ды італьянцу.

Галкіпэры: Джанлуіджы Буфон (Італія), Ікер Касільяс (Гішпанія), Эдвін ван дэр Сар (Галяндыя).

Абаронцы: Басінгва, Пэпэ (абодва — Партугалія), Карлас Марчэна, Карлес Пуёль (абодва — Гішпанія), Юры Жыркоў (Расея), Філіп Лам (Нямеччына).

Паўабаронцы: Маркас Сэна, Хаві, Сэск Фабрэгас, Андрэс Іньеста (усе — Гішпанія), Міхаэль Балак, Лукаш Падольскі (абодва — Нямеччына), Канстанцін Зыранаў (Расея), Уэсьлі Снайдэр (Галяндыя), Хаміт Алтынтоп (Турцыя), Лука Модрыч (Харватыя),

Форварды: Андрэй Аршавін, Раман Паўлючэнка (Расея), Фэрнанда Торэс, Давід Вілья (Гішпанія).

Глядзі яшчэ:
Гішпанія - чэмпіён Эўропы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0