Швейцарскі знішчальнік суправаджае спецборт з журналістамі «крамлёўскага пула». Фота: Андрэй Калеснікаў.

Швейцарскі знішчальнік суправаджае спецборт з журналістамі «крамлёўскага пула». Фота: Андрэй Калеснікаў.

Расія накіравала ноту ў МЗС Швейцарыі ў сувязі са збліжэннем знішчальнікаў швейцарскіх ВПС з расійскім лайнерам, у якім знаходзіліся ўдзельнікі расійскай дэлегацыі на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) і журналісты «крамлёўскага пула». Пра гэта паведамляе «Дождж» са спасылкай на «Інтэрфакс».

«Мы накіравалі ноту, папрасілі тлумачэнняў і прасілі выключыць гэта ў будучыні», — паведаміў прадстаўнік амбасады Расіі ў Швейцарыі.

Напярэдадні знішчальнікі швейцарскіх ВПС наблізіліся да расійскага самалёта, які ляцеў з Масквы ў Перу. На борце спецлайнера знаходзіліся ўдзельнікі расійскай дэлегацыі на саміце АЦЭС і журналісты «крамлёўскага пула».

Агенцтва «Інтэрфакс» адзначае, што пасля набліжэння швейцарскіх знішчальнікаў камандзір экіпажа растлумачыў пасажырам, што на дадзеным маршруце «гэта звычайная практыка».

Знішчальнікі швейцарскіх ВПС некаторы час суправаджалі палёт расійскага спецборта. Журналісты адзначылі, што самалёты знаходзіліся настолькі блізка, што можна было разгледзець іх нумары.

Пазней Іл-96 прызямліўся ў аэрапорце Лісабона для дазапраўкі, і ў гэты час на борце была знойдзена паломка, вылет адтуль затрымалі.

Аналагічны інцыдэнт у небе над Швейцарыяй адбыўся ў 2015 годзе. Тады ваенны самалёт наблізіўся да расійскага лайнеру, на борце якога знаходзіліся члены дэлегацыі на чале са спікерам Дзярждумы Сяргеем Нарышкіным. МЗС Расіі гэтак жа накіраваў Швейцарыі ноту пратэсту і заклікаў улады краіны не дапускаць падобных выпадкаў.

Чытайце таксама:

Швейцарыя пракаментавала факт суправаджэння знішчальнікамі самалёта з «крамлёўскім пулам»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0