Па словах новага старшыні рады дырэктараў «Газпрому» Віктара Зубкова, асноўнай задачай манаполіі на бліжэйшы час стане ўрэгуляваньне пытаньняў транзыту з Беларусьсю і Ўкраінай.

«І калі з Беларусьсю ёсьць дамова да 2011 году, то з Украінай дамова заканчваецца, па‑мойму, 31 сьнежня 2008 году. Гэтыя дзьве краіны — важныя транзыцёры ў Эўропу, таму мы будзем глядзець, якім чынам паміж нашымі суб’ектамі гаспадараньня складваюцца адносіны»,— перадае словы Віктара Зубкова «КоммерсантЪ».

У сваю чаргу старшыня праўленьня манаполіі Аляксей Мілер паабяцаў усталяваць цану на газ для Ўкраіны вышэй за $400.

Нагадаем, што паводле разьлікаў экспэртаў «Газпрому» сярэдняя экспартная цана расейскага газу для эўрапейскіх спажыўцоў ужо ў 2008 г. складзе $401‑402 за тыс. кубамэтраў. Расейскія палітолягі выказаліся, што надзвычай выгадная каньюнктура дазволіць Расеі дыктаваць свае ўмовы сваім суседзям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0