Фота mchs.gov.by
Паведамленне пра гэта паступіла ў Бабруйскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях у нядзелю, 20 лістапада, каля 15.00.
Як высветлілася, двое мужчын у 7.30 пайшлі на гэтае возера на зімовую рыбу з ільду і не вярнуліся.
Глыбіня возера «Тарасава» — да 4 м, таўшчыня лёду — да 3 см.
Работнікі МНС на лодцы ў 16.30 на адлегласці 30 м ад берага ў палонцы знайшлі целы 58-гадовага бацькі і 34-гадовага сына.
Праверку па факце гібелі грамадзян праводзіць Бабруйскі райаддзел Следчага камітэта.
0
0
0
0
0
0