«Мы заўсёды з вялікім задавальненнем ідзём на сумесныя праекты з прадстаўнікамі германскага бізнесу, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Ведаю вашу спецыялізацыю. Яна вельмі цікавая, таму што мы маем велізарны аб'ём перапрацоўкі нафты і нафтахімічных вытворчасцяў. Для нас вельмі важныя меркаванні вашых спецыялістаў у гэтай сферы».

На сустрэчы адзначалася, што ў хуткім часе нямецкі інвестар сумесна з беларускай кампаніяй, магчыма, будзе рэалізоўваць адзін з найважнейшых праектаў, заснаваны на высокіх тэхналогіях, піша БелаПАН.

«Я нядаўна быў на вытворчым аб'яднанні» Магілёўхімвалакно». Там шэраг пытанняў, мы паставілі перад сабой мэту да 2020 года мець зусім іншае, новае прадпрыемства», — сказаў Лукашэнка. Ён прапанаваў стварыць там самую сучасную вытворчасць па існуючаму плана.

«Улічваючы, што вы інжынірынгавая і кансалтынгавая кампанія, будзем зыходзіць з таго, які прадукт мы будзем вырабляць на тых ці іншых прадпрыемствах і які ён будзе запатрабаваны на рынках. Гэтае пытанне павінна быць самым галоўным у нашым супрацоўніцтве, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы гатовыя працаваць з кампаніяй».

ААТ «Магілёўхімвалакно» з'яўляецца адзіным у Беларусі буйным вытворцам дыметылтэрэфталату, поліэфірнага грануляту ПЭТ, у тым ліку харчовай, поліэфірных валокнаў і нітак і асноўным пастаўшчыком сыравіны для лёгкай прамысловасці краіны. Больш за 65% вырабленай прадукцыі пастаўляецца на знешнія рынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0