Бацька патрыярха РПЦ Кірыла, святар Міхаіл, хрысціў маленькага Уладзіміра Пуціна ў 1952 годзе. Пра гэта сам прэзідэнт РФ распавёў у фільме «Патрыярх», які выйшаў у эфіры тэлеканала «Расія-1» у гонар 70-годдзя патрыярха.

zampolt.com

«Калі мяне хрысцілі, гэта было ў канцы 1952 года, мне мама расказвала, як гэта было. Хрысцілі мяне ўпотай ад бацькі, ён быў членам КПСС. Не ведаю, наколькі гэтая таямніца была сапраўды сур'ёзнай, але так, ва ўсякім разе, мне казалі, калі я ўжо падрос, — распавёў Пуцін, паведамляе «Інтэрфакс». Па словах прэзідэнта, яго хрысцілі ў Праабражэнскім саборы Ленінграда.

«Бацюшка, які тады там служыў, прапанаваў назваць яе сына, гэта значыць мяне, Міхаілам. Ён кажа: сёння дзень Міхаіла, дзень анёла, і я, кажа, Міхаіл. Мама выбачылася, кажа: бацюшка, прабачце, мы ўжо назвалі ў гонар бацькі. Ён кажа: ну добра. Такі добры, спакойны бацюшка», — распавёў Пуцін.

Паводле яго слоў, нейкі час таму ён спытаў у патрыярха Кірыла, як той прыйшоў у царкву, і патрыярх распавёў, што яго бацька быў святаром. Патрыярх распавёў Пуціну, што бацька цяперашняга прадстаяцеля РПЦ служыў у Праабражэнскім саборы ў Санкт-Пецярбургу ў пяцідзесятыя гады і звалі яго Міхаілам. Прэзідэнт удакладніў, ці служыў у храме ў гэты перыяд яшчэ які-небудзь Міхаіл, — аказалася, што не.

«Я яму кажу: вы ведаеце што, відаць, ваш бацька мяне хрысціў», — распавёў Пуцін.

У біяграфіі патрыярха Кірыла ў «Вікіпедыі» сказана, што яго бацька Міхаіл Гундзяеў з 1951 года сапраўды з'яўляўся памочнікам настаяцеля Спаса-Праабражэнскага сабора ў Ленінградзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?