Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу па ч. 1 арт. 139 КК (забойства) у дачыненні да 62-гадовага мясцовага жыхара.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, мужчына падазраецца ў тым, што 19 лістапада каля 22.00 у сваім прыватным доме ў вёсцы Пранчакі задушыў жонку-аднагодку.
Па словах пенсіянера, гэта адбылося ў ходзе сваркі, калі ён быў п'яны. Муж і жонка былі ў доме ўдваіх.
Мужчына сам паведаміў у праваахоўныя органы аб тым, што здарылася.
Фігурант крымінальнай справы затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Раней ён не быў судзімы.
0
0
0
0
0
0