Францыя плануе накіраваць у Эстонію 300 жаўнераў, 12 БМП і 5 танкаў у 2017 годзе, каб стаць часткай шматнацыянальнага батальёна НАТА, піша estonianworld.com.

Паведамленне пацвердзілі міністры абароны Эстоніі і Францыі Ханэс Хансо і Жан-Іў Ле Дрыян.

Французскія жаўнеры на вучэннях з колавымі БМП VBCI. Фота globalsecurity.org

Французскія жаўнеры на вучэннях з колавымі БМП VBCI. Фота globalsecurity.org

«Мы прызнаем, што трэба развіваць абарону Еўропы, павялічваючы вайсковую прысутнасць НАТА ў рэгіёне Балтыйскага мора, асабліва ў памежных краінах НАТА», - сказаў эстонскі міністр.

Эстонія і Францыя ў маі 2016 года таксама падпісалі двухбаковае пагадненне пра супрацоўніцтва ў сферы ваенных кібертэхналогій.

Французская ўзмоцненая рота стане часткай міжнацыянальнага батальёна, у які будуць уваходзіць таксама 800 брытанскіх жаўнераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?