Беларуская цяжкаатлетка Ірына Кулеша пазбаўлена бронзавай узнагароды летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане 2012 года за прымяненне забароненых прэпаратаў. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

У выніку пераправеркі допінг-пробы спартсменкі ў яе арганізме выяўлены турынабол і станазалол. У 2012 годзе на Гульнях у Лондане Ірына Кулеша выступала ў катэгорыі да 75 кг і паказала вынік 269 кг (121 кг + 148 кг). Беларуска павінна ў бліжэйшы час вярнуць дыплом і медаль Алімпіяды. Адзначым, што чэмпіёнка Лондана Святлана Падабедава з Казахстана ў гэтай вагавой катэгорыі таксама пазбаўлена залатога медаля.

Раней МАК ануляваў рэзультат выступлення Ірыны Кулешы на Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне, дзе беларуска стала чацвёртай. Пасля пераправеркі допінг-проб спартсменкі таксама быў атрыманы станоўчы рэзультат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?