Фота belaruspartisan.org

Фота belaruspartisan.org

«Год, які прайшоў з моманту папярэдняй сустрэчы, быў насычаны падзеямі, у большасці сваёй значнымі і трывожнымі. Мы жывем у вельмі ўзаемазвязаным свеце. Новыя выклікі і пагрозы закранаюць усе краіны. Ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы», — сказаў Макей.

Паводле яго слоў, падчас пасяджэння плануецца абмеркаваць эфектыўнасць выкарыстання патэнцыялу сістэмы ААН, у тым ліку для рэалізацыі мэтаў развіцця Беларусі і Расіі.

Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў межах МАГАТЭ. «У апошнія гады гэтая арганізацыя стала асабліва важнай для Беларусі ў кантэксце будаўніцтва АЭС», — адзначыў Макей.

Закранаючы тэму аховы правоў чалавека, ён падкрэсліў, што Беларусь і Расія «паслядоўна выступаюць і ўсяляк перашкаджаюць палітызацыі гэтага пытання».

Паводле слоў Макея, бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне з Еўрасаюзам. «З улікам адмены санкцый у дачыненні да Беларусі ўдалося пашырыць супрацоўніцтва з ЕС. Але нягледзячы на пазітыўныя зрухі ў адносінах, да поўнай нармалізацыі яшчэ далёка. Бягучы ўзровень узаемадзеяння паміж Мінскам і Бруселем значна менш прасунуты, чым у іншых краін — партнёраў ЕС на постсавецкай прасторы», — сказаў міністр.

Макей падкрэсліў, што Беларусь таксама зацікаўленая ў пашырэнні супрацоўніцтва з Саветам Еўропы, асабліва ў плане далучэння да яго міжнародна-прававых інстытутаў. «Аднак, не з'яўляючыся членам Савета Еўропы, Беларусь не мае магчымасці прасоўваць ўласныя ініцыятывы ў межах гэтай арганізацыі», — дадаў ён.

Пры гэтым Макей выказаў падзяку расійскаму боку за аказаную Беларусі падтрымку ў Савеце Еўропы.

Паводле яго слоў, на сённяшнім пасяджэнні бакі таксама маюць намер абмеркаваць спробы фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны, якія ў апошняе дзесяцігоддзе набываюць «сістэмны і абуральны характар». «Усё часцей мы вымушаныя разглядаць гэтую сітуацыю з пункта гледжання інфармацыйных войнаў», — сказаў міністр, падкрэсліўшы, што Беларусь і Расія маюць намер усяляк гэтаму супрацьстаяць.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў нагадаў, што сёлета адзначаюць 20-годдзе падпісання пагаднення аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Паводле яго слоў, за гэтыя гады дзве краіны здолелі выбудаваць паўнавартаснае двухбаковае супрацоўніцтва. У Беларусі і Расіі супадаюць пазіцыі «па ўсіх пытаннях сучаснасці», падкрэсліў Лаўроў.

«Цэнім, што нашы беларускія сябры ладзяць дыялог з ЕС і Паўночнаатлантычным альянсам з улікам сваіх абавязацельстваў у ЕАЭС і АДКБ», — дадаў кіраўнік расійскага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0