Як паведамілі БелаПАН ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, 21 лістапада загадчык паліклінікі на працоўным месцы атрымаў грошы ад беспрацоўнага магіляўчаніна за спрыяльнае вырашэнне пытання выдачы даведкі аб стане здароўя без праходжання медыцынскай вадзіцельскай камісіі.

«У далейшым у ходзе агляду службовага кабінета службовай асобы аператыўнікамі БЭЗ выяўленыя і канфіскаваныя даляры ЗША, еўра, расійскія і беларускія рублі на агульную суму ў эквіваленце больш за 6,5 тысячы даляраў ЗША», — сказаў першы намеснік начальніка УУС Аляксандр Васільеў.

Паводле яго слоў, папярэднія аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы даюць дастатковыя падставы меркаваць, што знойдзеныя грашовыя сродкі атрыманыя злачынным шляхам, а сам затрыманы доўгі перыяд неаднаразова атрымліваў хабар ад грамадзян за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС высвятляюць іншых асоб, якія маюць дачыненне да злачыннай дзейнасці загадчыка.

У сваю чаргу супрацоўнікі Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці распачалі і расследуюць справу ў дачыненні да загадчыка па частцы 1 артыкула 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0