«Дзейная віза — недастатковы фактар, каб трапіць у Расію, — сказаў Лаўроў. — Акрамя наяўнасці візы яшчэ адной умовай з'яўляецца ўезд цераз міжнародны пункт пропуску. А з Беларуссю ў нас няма мяжы і пунктаў пропуску, таму тыя, хто на законных падставах можа трапіць ў Расію, павінны карыстацца іншымі геаграфічнымі магчымасцямі».

Лаўроў адзначыў, што расійскі бок даўно прасоўвае ідэю адзінай візавай прасторы з Беларуссю. Паводле яго слоў, у цяперашні час абмяркоўваецца праект дакумента аб узаемным прызнанні візаў, піша БелаПАН.

«Тэрарызм з'яўляецца пагрозай, і з гэтым ніхто не спрачаецца, — сказаў Лаўроў. — Але калі мы з Беларуссю выпрацуем адзіную візавую палітыку і будзем стопрацэнтна скаардынавана вырашаць, каму выдаваць візу, а каму не, тады гэтыя праблемы знікнуць». Ён падкрэсліў, што пакуль гэтае пытанне не вырашанае, на мяжы Беларусі і Расіі могуць быць адкрытыя часовыя міжнародныя пункты пропуску.

Лаўроў паведаміў, што бакі дамовіліся правесці пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па міграцыйнай палітыцы, на якім будуць абмяркоўваць візавыя пытанні, у канцы лістапада — пачатку снежня гэтага года.

У сваю чаргу міністр замежных Беларусі Уладзімір Макей адзначыў, што падобных праблем у беларуска-расійскіх адносінах быць не павінна. «І Беларусь зацікаўленая, каб такіх праблем не было, бо мы транзітная краіна», — сказаў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0