Фота Reuters

Гаворка ідзе пра крымінальную справу ў адносінах да Мурсі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць палестынскай групоўкі «ХАМАС».

На мінулым тыдні касацыйны суд адмяніў смяротны прысуд Мурсі.

Экс-прэзідэнт быў прысуджаны да смяротнага пакарання па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках і арганізацыі ўцёкаў зняволеных з турмы падчас паўстання ў 2011 годзе, якое прывяло да звяржэння рэжыму Хосні Мубарака.

Яшчэ адзін вынесены Мурсі прысуд — да 20 гадоў турмы па справе аб кровапраліцці ля прэзідэнцкага палаца ў 2012 годзе — застаецца ў сіле.

Усяго ў дачыненні да Мурсі, які знаходзіцца ў зняволенні з моманту яго звяржэння ў ліпені 2013 года, былі распачаты чатыры крымінальныя справы.

У 2012 годзе пасля звяржэння Хосні Мубарака Мурсі перамог на выбарах прэзідэнта краіны, стаўшы першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам у гісторыі Егіпта. Праз год ён быў змешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту.

З часу звяржэння ўрада Мурсі сябры руху «Браты-мусульмане» і іншыя яго прыхільнікі падвергліся пераследам.

Новы ваенны ўрад Егіпта абвясціў «Братоў-мусульман» тэрарыстычнай арганізацыяй, а дзейнасць руху апынулася пад забаронай.

Егіпецкія суды за кароткі час прысудзілі сотні прыхільнікаў Мурсі да смяротнага пакарання. Праваабаронцы падвяргалі крытыцы егіпецкую судовую сістэму і сумняваліся ў справядлівасці прысудаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0