Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння на ўрачыстасцях з нагоды 70-годдзя патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ўручыў юбіляру ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені. Ва ўрачыстым мерапрыемстве бярэ ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Сёння ўсіх нас аб'яднала светлая падзея — юбілей прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы», — сказаў Уладзімір Пуцін. Ён выказаў глыбокую ўдзячнасць Кірылу за падзвіжніцкае служэнне Айчыне.

«Для мільёнаў людзей ва ўсім свеце вы ўвасабляеце аўтарытэт Рускай праваслаўнай царквы», — сказаў ён.

Пуцін падкрэсліў, што Руская праваслаўная царква заўсёды адстойвала прынцыпы дабра, праўды і вернасці. Яна з'яўляецца духоўнай апорай расійскай дзяржаўнасці.

Кіраўнік Расіі таксама адзначыў, што за гады патрыяршага служэння Кірылы адносіны царквы і расійскай дзяржавы былі выведзеныя на новы ўзровень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?