У Беларусі ўстаноўлены памер пені за нясвоечасова або не ў поўным аб'ёме ўнесеную плату за жыллёва-камунальныя паслугі, плату за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду або кампенсаваныя расходы на электраэнергію. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 22 лістапада 2016 года нумар 946, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакумент прыняты ў мэтах абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян у перыяд завяршэння работ па ўкараненні адзінай агульнарэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем.

Згодна з пастановай, устаноўлены пенi ў памеры нуль працэнтаў для плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг, якія нясвоечасова і (або) не ў поўным аб'ёме ўнеслі плату за жыллёва-камунальныя паслугі, плату за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду і (або) кампенсавалі расходы арганізацый, што ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, у шматкватэрных жылых дамах: за верасень - з 26 кастрычніка па 5 лістапада; за кастрычнік - з 26 лістапада па 5 снежня; за лістапад - з 26 снежня бягучага года па 5 студзеня 2017 года.

Названыя дзеянні не распаўсюджваюцца на пратэрмінаваную запазычанасць па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі, плаце за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама па кампенсаванні расходаў на электраэнергію, што ўтварылася на 1 кастрычніка 2016 года, 6 лістапада 2016 года, 6 снежня 2016 года і 6 студзеня 2017 года.

Пераразлік пені за нясвоечасова і (або) не ў поўным аб'ёме ўнесеную плату за жыллёва-камунальныя паслугі, плату за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду і (або) кампенсаваныя расходы на электраэнергію за верасень 2016 года праводзiцца ў адпаведнасцi з гэтай пастановай.

Залішне пералічаныя плацельшчыкам жыллёва-камунальных паслуг з улікам праведзенага пераразліку сумы пені залічваюцца ў лік будучай платы за жыллёва-камунальныя паслугі, платы за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду і (або) далейшага кампенсавання расходаў на электраэнергію.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 26 кастрычніка 2016 года.

Права растлумачваць пытанні прымянення гэтай пастановы прадастаўлена Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?