У Бабруйску за выкарыстанне чужых дакументаў да штрафу і года пазбаўлення волі ўмоўна асуджаны мясцовы жыхар.

Як распавяла ў праграме «Прычыны і следства» на «Альфа-Радыё» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, 37-гадовы жыхар Бабруйска па просьбе брата-блізнюка без рукі, які жадаў атрымаць пасведчанне кіроўцы, прайшоў кіроўчую медыцынскую камісію, вывучыўся ў аўташколе, атрымаў правы.

«Махінацыя раскрылася пасля таго, як Дзяржаўтаінспекцыя спыніла аўтамабіль, якім кіраваў уладальнік падробных дакументаў. Спынілі для праверкі дакументаў кіроўцы, а ён кіруе машынай без кісці рукі! Супрацоўнікі ДАІ папрасілі медыцынскую даведку. А там факт адсутнасці рукі ніяк не адзначаны», — распавяла Ганчарова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?