З сайта Гомельскага гарвыканкама знікла інфармацыя пра першага намесніка старшыні. Да апошняга часу на гэтай пасадзе працаваў Павел Паўлаў. У прыёмнай гарвыканкама пацвярджаюць, што ён больш не працуе.

Чуткі звязваюць адстаўку чыноўніка з тым, што ён нібыта трапіўся п'яным за стырном.

Раней Паўлаў быў намеснікам старшыні Кармянскага райвыканкама.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?