Арганізатары фэстывалю «Басовішча» Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы дамовіліся на бясплатную візавую падтрымку гледачам фэсту. Каб патрапіць у сьпіс шчасьліўчыкаў, патрэбна да 7 ліпенядаслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на адмысловы мэйл БАСу.

Да 17:00 7 ліпеня 2008 году ахвотныя атрымаць візу мусяць даслаць наступныя зьвесткі:

Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
Сэрыя і нумар пашпарта
адрас электроннай пошты
Нумар мабільнага тэлефону ў міжнародным фармаце (+375 ** *******)

Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць), і заяўляльнік ня мусіць мець ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы.

Дасылаць заяўку трэба на мэйл [email protected]. Калі ж Вы з Горадні ці з гарадзенскай вобласьці, то кантактуйце праз [email protected] .

Далей застаецца чакаць: з Вамі зьвяжуцца прадстаўнікі БАСу ці іх давераныя асобы.

***

Таксама гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны бясплатны даезд гледачоў «Басовішча‑2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая (Польшча).

Каб патрапіць у аўтобус, дасылайце свае кантакты на мэйл [email protected]

Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Горадні. Адпраўленьні — у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Горадні да Кузьніцы — каля 5 тысячаў рублёў.

generation.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0