Муса Мусалаеў. Фота sportsreda.ru

Муса Мусалаеў. Фота sportsreda.ru

У нямецкім горадзе Ной-Ульме забіты шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу, ураджэнец Татарстана Муса Мусалаеў. Пра гэта паведаміла ў аўторак, 22 лістапада, газета Augsburger Allgemeine.

Злачынства было здзейснена ў пятніцу, 18 лістапада, каля 18.00. Па словах відавочцаў, 37-гадовага Мусалаева застрэліў ля пад'езда яго дома невядомы мужчына ў масцы, які адразу ж з'ехаў на аўтамабілі з месца злачынства.

Паліцыя вядзе расследаванне, пакуль ніякіх слядоў выявіць не ўдалося. Аднак, як заявіў кіраўнік крымінальнай паліцыі Ной-Ульма Юрген Швайцэр (Jurgen Schweizer), праваахоўныя органы маюць доказы, якія «дазволілі следству ў істотнай ступені рушыць наперад». Чуткі пра тое, што забіты мог быць звязаны з «рускай мафіяй», паліцыя не каментуе.

37-гадовы Муса Мусалаеў быў капітанам татарскай каманды па кікбоксінгу «Prince Team». Ён быў прызначаны саветнікам прэзідэнта Татарстана па пытаннях фізічнай культуры і спорту, займаў гэтую пасаду ад 2010 да 2013 года. Ад 2013 года Мусалаеў з сям'ёй стала жыў у Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0