Амаль два гады папулярны расійскі гурт «Несчастный случай» не выпускаў песень, але на восеньскіх канцэртах парадаваў прыхільнікаў адразу дзвюма новымі кампазіцыямі — «Патрыёт» і «Халява».

Экранізаваць музыкі вырашылі надзённую песню «Патрыёт», у якой яны па-блазенску іранізуюць з расійскага ўра-патрыятычнага настрою, які падмяняе сапраўдны патрыятызм. Песня — заклік: «Давайце мець галаву на плячах і ствараць нешта на карысць народа, а не проста гаварыць», — цытуе фронтмэна гурту Аляксея Кортнева тэлеканал «Дождь».

У відэа музыканты прымерылі вобразы патрыётаў, растыражаваныя СМІ: казак з папахай і бізуном, гарманіст у картузе з кветкай, байкер з бас-балалайкай, спартыўны фанат ў вопратцы з прарасійскай сімволікай.

Сустракаюцца і пазнавальныя вобразы «бесагона» Мікіты Міхалкова і Пуціна-мачо з голым торсам.

«Песня для нас новая і незвычайная, бо мы ніколі не выказваліся так просталінейна, — прызнаецца Аляксей. — Перш наша мова была больш метафарычнай, але, здаецца, яна зжыла сябе. Таму «Патрыёт» — свайго роду эксперымент».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?